Фота з архіва
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створана пастаянна дзеючая міжведамасная рабочая група па пытаннях развіцця тавараправоднай сеткі беларускіх арганізацый за мяжой. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 ліпеня 2024 года нумар 471, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Міжведамаснай рабочай групе даручана арганізаваць комплексны разгляд пытанняў функцыянавання тавараправоднай сеткі беларускіх арганізацый за мяжой, разглядаць пытанні эфектыўнай дзейнасці яе суб'ектаў, выпрацоўваць прапановы аб развіцці, аптымізацыі сеткі, арганізацыі кантролю за дзейнасцю суб'ектаў. Да работы будуць пры неабходнасці прыцягваць кіраўнікоў загранустаноў Беларусі, спецыялістаў (экспертаў). Пасяджэнні будуць праходзіць не радзей як адзін раз у паўгоддзе.
Кіраўнікі рабочай групы - намеснікі прэм'ер-міністра, якія курыруюць пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, аховы здароўя, прамысловасці, будаўнічага комплексу. У яе склад увайшлі першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва, намеснікі міністра аховы здароўя, замежных спраў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыня "Беллеспаперапрама", намеснікі старшыні "Белнафтахіма", "Беллегпрама", "Белдзяржхарчпрама", першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, намеснікі старшынь аблвыканкамаў.
Міністэрству замежных спраў даручана дакладваць прэм'ер-міністру аб выніках дзейнасці міжведамаснай рабочай групы штогод да 15 лютага года, які ідзе за справаздачным.
Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.-0-