Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2025, 12:14

Стварэнне башкірска-беларускага інвестыцыйнага кластара абмеркавалі на сустрэчы ў Лукашэнкі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне башкірска-беларускага інвестыцыйнага кластара абмяркоўвалася ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Башкортастана Радзіем Хабіравым. Аб гэтым кіраўнік гэтага рэгіёна Расійскай Федэрацыі расказаў журналістам па выніках сустрэчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапанавалі Прэзідэнту падтрымаць нашу ідэю стварэння башкірска-беларускага інвестыцыйнага кластара. Гэта новая эканамічная з'ява. Для гэтага неабходна змяненне заканадаўства Расійскай Федэрацыі. Мы заканадаўчую ініцыятыву падрыхтавалі. У гэтым пытанні мы знайшлі падтрымку ў Прэзідэнта Беларусі", - сказаў Радзій Хабіраў.
Ён растлумачыў, што пад кластар плануецца вылучыць тэрыторыю з пэўным прэферэнцыйным статусам: "Пачынаючы з ільготы па ўтыльзборы. Прэферэнцый нават больш, чым у звычайнай асаблівай эканамічнай зоне, якія ёсць у Расійскай Федэрацыі. Тэрыторыя даволі вялікая, там могуць размясціцца 5 тэхнапаркаў. Каб людзі там працавалі, мы нават думалі пра сумеснае будаўніцтва арэнднага жылля. Але паколькі гэта прапанова з удзелам замежнага прадстаўніка, для гэтага неабходна змяніць федэральнае заканадаўства - тое, чым мы цяпер займаемся".

Разам з тым у Башкортастане не чакаюць заканадаўчых змяненняў для таго, каб развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю. У рэгіёне ёсць асаблівая эканамічная зона, дзе беларускі "АМКАДОР" пабудаваў ужо прадпрыемства па вытворчасці абсталявання для сушкі збожжа. Другі праект, які плануецца развіваць, таксама з удзелам "АМКАДОРа" - гэта вытворчасць камунальнай тэхнікі. Базай для яго рэалізацыі таксама стане асаблівая эканамічная зона.

Радзій Хабіраў таксама заявіў аб гатоўнасці беларускай кампаніі 1AK-GROUP вырабляць на тэрыторыі эканамічнай зоны сепаратары для акумулятараў.
"Мы даём усе магчымасці для вытворцаў Беларусі. У нас камфортныя камунальныя плацяжы, наяўнасць працоўных рэсурсаў, прэферэнцыйны рэжым. І самае галоўнае - вялікі рынак збыту, - падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. - Адна справа - гандляваць з Беларусь (напрамую. - Заўвага БЕЛТА) - 2,5 тыс. км. Іншая справа - у цэнтры Паволжа. А Паволжа - гэта прыкладна 20 млн насельніцтва. У самім Башкортастане 4 млн. Добры, развіты рынак збыту".
Радзій Хабіраў падкрэсліў, што з Беларуссю Башкортастан звязваюць доўгая гісторыя і брацкія адносіны. На парадку дня шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва. Не толькі эканамічных, але і сацыяльных, культурных, гуманітарных, у сферах адукацыі і навукі. Важна таксама развіваць узаемадзеянне ў турызме. "Мы вельмі хочам адкрыць для жыхароў нашай рэспублікі турыстычныя магчымасці Беларусі. І былі б рады, калі б беларусы да нас прыязджалі. У нас таксама ёсць што паглядзець", - сказаў кіраўнік Башкортастана.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі