Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 чэрвеня 2024, 16:29

Стук: большая частка пракурорскіх праверак у сферы эканомікі датычыцца АПК

Аляксей Стук. Фота з архіва
Аляксей Стук. Фота з архіва
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большая частка пракурорскіх праверак у сферы эканомікі датычыцца аграпрамысловага комплексу (АПК). Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў пракуратуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пільная ўвага ўдзелена эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу. Больш за палову праверак, праведзеных пракурорамі ў сферы эканомікі, - праверкі ў АПК. Акцэнт зроблены на забеспячэнні выканальніцкай дысцыпліны, прадухіленні неапраўданых матэрыяльных страт і ўронаў, у тым ліку ў ходзе пасяўных і ўборачных кампаній", - сказаў Аляксей Стук.

Выконваючы даручэнні Прэзідэнта, пракуроры ў 2023 годзе правялі праверку ў галіне меліярацыі зямель, адзначыў намеснік генпракурора. Ва ўсіх рэгіёнах устаноўлена звыш 11 тыс. га невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых зямель, з якіх больш за палову, а менавіта 7,5 тыс. га, з'яўляюцца меліяраванымі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы на асаблівы кантроль узята навядзенне парадку ў сферы аховы здароўя. Пад пракурорскую праверку трапілі пытанні мэтавага выкарыстання бюджэтных грашовых сродкаў пры закупцы абсталявання, медыкаментаў, налічэнні заработнай платы, а таксама якасць аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам.

Не слабее кантроль пракурораў і за выкананнем канстытуцыйнага права грамадзян на своечасовую і ў поўным аб'ёме аплату працы, дадаў Аляксей Стук.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі