ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 снежня 2022, 17:01

Стратэгія падрыхтоўкі кадраў для атамнай галіны Беларусі фарміруецца БелАЭС і ВНУ сумесна

Фота з архіва
Фота з архіва

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгія падрыхтоўкі кадраў для атамнай галіны Беларусі фарміруецца БелАЭС і ВНУ сумесна. Аб гэтым заявіў 8 снежня журналістам намеснік начальніка Вучэбна-трэніровачнага цэнтра ДП "Беларуская АЭС" Алег Жэнаў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Пачынаючы з 2013 года кіраўніцтва Міністэрства энергетыкі і Беларускай АЭС прыняло палітыку набору персаналу па чатырох асноўных напрамках. Гэта людзі, якія маюць вопыт работы на атамных станцыях, работнікі энергетычнай галіны Беларусі, мясцовы персанал, які працаваў на вытворчых аб'ектах, і выпускнікі ВНУ - маладыя спецыялісты. Падрыхтоўка персаналу праводзілася па двух асноўных напрамках: у рамках дзяржаўнай праграмы па падрыхтоўцы кадраў для ядзернай энергетыкі і ў рамках генеральнага кантракта з "Расатамам". Цесна ўзаемадзейнічалі з Тэхнічнай акадэміяй "Расатама". Цяпер аднаўляем наша супрацоўніцтва па кропкавых пытаннях - па падрыхтоўцы кіраўнікоў вышэйшага звяна кіравання, а таксама па вузкаспецыялізаваных напрамках", - расказаў Алег Жэнаў.

Ён адзначыў, што ў 2014-2019 гадах для работы на БелАЭС былі падрыхтаваны спецыялісты, якія да гэтага працавалі ў цеплавой энергетыцы. 80 чалавек прайшлі перападрыхтоўку ў расійскіх ВНУ - у Іванаве і Обнінску. "Цяпер многія з іх на кіруючых пасадах", - звярнуў увагу намеснік начальніка цэнтра.

Паводле яго слоў, на БелАЭС пайшлі працаваць нямала маладых спецыялістаў, яны былі размеркаваны па розных цэхах. "Цесна супрацоўнічаем з ВНУ: удзельнічаем як у размеркаванні маладых спецыялістаў, так і ў арганізацыі практыкі для студэнтаў. У 2018 годзе практыку прайшлі 75 чалавек, у 2019-м - 122, у 2020-м - 119, у 2021-м - 106, за тры кварталы 2022-га - 204. Для ўзгаднення нам прыходзяць тэматычныя планы ВНУ, выпрацоўваем агульную стратэгію па падрыхтоўцы маладых спецыялістаў", - дадаў Алег Жэнаў.

У Вучэбна-трэніровачным цэнтры для падрыхтоўкі персаналу ёсць поўнамаштабныя, аналітычныя, лакальныя трэнажоры, трэнажор цэнтральнага пульта кіравання, трэнажор водападрыхтоўкі, вучэбныя лабараторыі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце і г.д.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі