Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве 21 лютага пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі запланавана правядзенне другога ў бягучым годзе пасяджэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, на якім плануецца разгледзець больш за 20 пытанняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
У прыватнасці, будуць разгледжаны пытанні рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі ў 2025 годзе, гарманізацыі заканадаўства дзяржаў ЕАЭС у сферы рэгулявання рынку каштоўных папер, рэалізацыі пілотнага праекта па ўкараненні механізма прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю ЕАЭС.
Акрамя таго, Савет ЕЭК разгледзіць пытанні па развіцці агульнага рынку лекавых сродкаў, маркіроўцы асобных відаў тавараў, развіцці электроннага гандлю.
Асобна на пасяджэнні будзе абмеркавана падрыхтоўка плана мерапрыемстваў па рэалізацыі дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года "Еўразійскі эканамічны шлях".-0-