Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 лютага 2020, 10:31

Страхавыя ўзносы ў Беларусі ў 2019 годзе выраслі на 12,4 працэнта да амаль Br1,4 млрд

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узносы страхавых арганізацый Беларусі ў прамым страхаванні і сустрахаванні ў 2019 годзе склалі Br1 млрд 378,1 млн, тэмп росту ў параўнанні з 2018 годам - 112,4 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

Па добраахвотных відах страхавання ўзносы склалі Br860,2 млн, што на Br144,4 млн больш, чым за 2018 год.

Страхавыя ўзносы па абавязковых відах страхавання - Br517,9 млн (на Br7,7 млн больш).

Удзельная вага добраахвотных відаў страхавання ў агульнай суме страхавых узносаў складае 62,4 працэнта (за 2018 год - 58,4 працэнта).

За 2019 год выплаты страхавога пакрыцця і страхавога забеспячэння ў цэлым па Беларусі склалі 708 млн, што на Br83,3 млн больш, чым за 2018 год. Узровень страхавых выплат у агульнай суме страхавых узносаў склаў 51,4 працэнта (51 працэнт у 2018-м).

Страхавыя арганізацыі пералічылі ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды Br125,5 млн (за 2018 год - Br131,9 млн), з іх Br67,5 млн - падаткі і непадатковыя плацяжы ў бюджэт, Br58 млн - плацяжы ў пазабюджэтныя фонды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі