Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2022, 17:06

Страчко: беларускія трактары вельмі папулярныя ў кыргызскіх фермераў

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія трактары вельмі папулярныя ў кыргызскіх фермераў, заявіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Андрэй Страчко, паведамляе БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб тым, ці ёсць патэнцыял, - вядома, ёсць і ён будзе прадаўжаць развівацца, - сказаў Андрэй Страчко. - Эканомікі як Беларусі, так і Кыргызстана прадаўжаюць развівацца. Скажу больш, у Кыргызстана заўсёды прысутнічала зацікаўленасць у беларускім тавары. Да гэтага часу тут "зроблена ў Беларусі" - азначае вельмі добры брэнд, якасць".

Як адзначыў пасол, сёння самая канкурэнтаздольная беларуская прадукцыя, якая прысутнічае на кыргызскім рынку, - гэта сельскагаспадарчая. "У фермераў найбольшай папулярнасцю ўсё ж такі карыстаецца менавіта беларускі трактар, - падкрэсліў ён. - У першую чаргу нашы трактары даступныя як па цане, так і па якасці для кыргызскіх фермераў. Больш таго, для іх наш трактар вельмі зразумелы. Для іх ён прывычны, яны ўмеюць ім карыстацца. Плюс тут, вядома, трэба адзначыць добрую, якасную работу нашага дылера, які забяспечвае сэрвіснае абслугоўванне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі