Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лютага 2020, 09:31

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 8,75 працэнта

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 19 лютага зніжаецца з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 10 працэнтаў да 9,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, паведамляе БЕЛТА.

Гэтыя рашэнні былі прыняты праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 12 лютага. Наступнае пасяджэнне запланавана на 13 мая 2020 года.

Як лічаць у Нацбанку, рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання будзе садзейнічаць захаванню нейтральнага характару манетарнай палітыкі. Гэта дасць магчымасць падтрымліваць інфляцыю паблізу мэтавага арыенціра ў 2020 годзе для забеспячэння цэнавай і макраэканамічнай стабільнасці ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Мінулы раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі была зніжана 20 лістапада - з 9,5 працэнта да 9 працэнтаў гадавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі