Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2020, 12:23

Стаўка рэфінансавання з 20 мая зніжаецца да 8 працэнтаў

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання з 20 мая зніжаецца з 8,75 працэнта да 8 працэнтаў гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9,75 працэнта да 9 працэнтаў гадавых, стаўка па депазіце авернайт - з 7,75 працэнта да 7 працэнтаў гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі сёння па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Папярэдні раз стаўка рэфінансавання змянялася з 19 лютага - яна была зніжана з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых.

Чарговае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 12 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі