Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2020, 10:55

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжана да 8 працэнтаў

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання з 20 мая зніжаецца з 8,75 працэнта да 8 працэнтаў гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9,75 працэнта да 9 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 7,75 працэнта да 7 працэнтаў гадавых, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Як тлумачыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур, рашэнне грунтуецца на абноўленым прагнозе развіцця эканомікі і грашова-крэдытнай сферы да канца 2020-га і на 2021 год. У ім улічана істотнае змяненне сітуацыі ў свеце і Беларусі, якое адбылося за апошні час.

Паводле гэтых ацэнак, бягучае паскарэнне інфляцыі з'яўляецца часовым, ужо ў бліжэйшыя месяцы ўзмоцніцца дэзынфляцыйны ўплыў з боку сукупнага попыту, у выніку чаго рост цэн запаволіцца да ўзроўню, які назіраўся ў канцы мінулага года. Па выніках 2020-га інфляцыя прагназуецца ў дыяпазоне 5-6 працэнтаў.

"У існуючых эканамічных умовах зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 8 працэнтаў гадавых дасць магчымасць захаваць прымальны ўзровень цэнавай стабільнасці, а таксама будзе садзейнічаць падтрыманню фінансавай стабільнасці. У сваю чаргу, змяншэнне крэдытнай нагрузкі і павышэнне даступнасці пазыковых сродкаў для нацыянальнага бізнесу і дамашніх гаспадарак будуць садзейнічаць падтрыманню спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці. Гэта дасць магчымасць беларускім вытворцам тавараў і паслуг хутчэй аднавіцца пасля зняцця ў свеце каранцінных мер", - адзначаў Павел Калаур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі