Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 сакавіка 2018, 17:54

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі захоўваецца на бягучым узроўні - Нацбанк

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі захоўваецца на ўзроўні 10,5 працэнта, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

"Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведнае рашэнне прынята 14 сакавіка 2018 года па выніках штоквартальнага пасяджэння праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы, на якім разглядаліся бягучая сітуацыя і прагноз развіцця эканомікі", - адзначылі ва ўпраўленні.

У Нацбанку падкрэслілі, што інфляцыя знаходзіцца ў межах прагнознай траекторыі. У лютым 2018 года прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 4,9 працэнта. Наступныя месяцы бягучага года чакаецца захаванне інфляцыі ў гадавым выражэнні каля 5 працэнтаў.

Эканамічная актыўнасць прадаўжае аднаўляцца. Дэзынфляцыйны ўплыў з боку фактараў попыту змяншаецца перш за ўсё за кошт апераджальнага росту заработных плат над ростам прадукцыйнасці працы.

Пры гэтым захоўваюцца высокія інфляцыйныя чаканні эканамічных суб'ектаў. Іх узровень перасягае мэтавы параметр па інфляцыі.

У пачатку 2018 года назіраецца прагназуемае паскарэнне тэмпаў росту сярэдняй шырокай грашовай масы - да 18,4 працэнта ў гадавым выражэнні ў лютым.

"Такім чынам, рашэнне аб захаванні працэнтных ставак адлюстроўвае мэтазгоднасць падтрымання нейтральнасці грашова-крэдытных умоў. Наступнае штоквартальнае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка па грашова-крэдытнай палітыцы адбудзецца 20 чэрвеня 2018 года", - інфармавалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі