Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2022, 10:16

Стаўка на азімыя. Крупко аб структуры пасяўных плошчаў у Гомельскай вобласці

28 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці павялічаць плошчы азімых ячменю і рапсу. Ключавыя задачы на будучую пасяўную 27 ліпеня на пасяджэнні аблвыканкама назваў старшыня аблвыканкама Іван Крупко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў задаў пытанне аб севазвароце ў рэгіёне. Іван Крупко адзначыў, што тэму прапрацавалі, у тым ліку з вучонымі. "Структура зацверджана, плошчы вывераны. Раёны, гаспадаркі ведаюць, што сеяць восенню, што - вясной", - сказаў губернатар.

Прапрацаваны нюансы пастаўкі элітнага насення азімых ячменю і рапсу, плошчы якіх у паўднёва-ўсходнім рэгіёне маюць намер значна павялічыць. Вызначаны крыніцы фінансавання па ўгнаеннях.

"Стаіць задача эфектыўна арганізаваць і правесці работу. Усё неабходнае для нас ёсць. Калі мы выдзеленыя грошы проста закапаем у зямлю - грош нам цана. Важна ў кожнай гаспадарцы вызначыцца, з чаго мець выручку", - падкрэсліў Іван Крупко.

У ліку ключавых момантаў, на якіх зрабіў акцэнт губернатар, кантроль за расходам паліва і ўзровень заработнай платы аграрыяў.

На пасяджэнні сёння абмеркавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці ў студзені - чэрвені. Юрый Назараў звярнуў увагу на адказнасць кіраўнікоў розных сфер за выкананне ўсіх планаў і прагнозаў.

Як расказаў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка, у студзені - чэрвені з 8 паказчыкаў матрыцы задач, вызначанай урадам, у Гомельскай вобласці, паводле папярэдніх даных, выканалі 6. Не дасягнуты прагнозныя параметры па ВРП і інвестыцыях. Ён нагадаў, што 40 працэнтаў ВРП фарміруецца ў прамысловасці. За паўгоддзе індэкс прамысловай вытворчасці склаў 96,4 працэнта. У чэрвені негатыўная тэндэнцыя прыпынілася - тэмп росту да мая 104,6 працэнта.

"Неабходна актыўней шукаць новыя рынкі, новых пастаўшчыкоў, выбудоўваць лагістычныя ланцужкі, павялічваць аб'ёмы вытворчасці", - падкрэсліў намеснік старшыні. Паводле яго слоў, не спыняецца ў вобласці работа па пошуку і прыцягненні новых інвестараў, з'яўляюцца новыя ідэі.

"Неабходна прыняць усе меры, каб выйсці на параметры, зацверджаныя бізнес-планамі, праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку, адобранай на Усебеларускім народным сходзе. Важнейшая задача - забяспечыць работу прадпрыемстваў на высокім узроўні Гэта зарплаты людзей, даходы. Усе цяжкасці пераадольныя, усё ў нашых руках", - рэзюмаваў Іван Крупко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі