Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2018, 13:01

Старшыня Калегіі ЕЭК выказаўся за развіццё лічбавага парадку дня і дэбюракратызацыю

27 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян выказаўся за пашырэнне ў саюзе лічбавага парадку дня і дэбюракратызацыю ў рабоце статутных органаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тыгран Саркісян адзначыў вельмі насычаны парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое праводзіцца ў Мінску 27 лістапада. "Традыцыйна на ўзроўні прэм'ер-міністраў мы абмяркоўваем тыя праблемныя пытанні, дзе неабходна дасягнуць кампрамісу. Мы інтэнсіўна развіваем лічбавы парадак дня, і наша пасяджэнне пачнецца менавіта з абмеркавання гэтай тэматыкі і тых ініцыятыў, якія зацверджаны прэзідэнтамі і якія мы пачалі ўжо рэалізоўваць. Лічбавыя трансфармацыі датычацца ўсіх сфер жыццядзейнасці нашых краін. Таму тут мы бачым задаткі павышэння эфектыўнасці нашага саюза", - сказаў старшыня Калегіі ЕЭК.

Ён таксама выказаў меркаванне аб неабходнасці пераадольваць забюракратызаванасць у рабоце. "Ёсць шмат пытанняў, якія з узроўню Савета можна перадаць у Камісію. Яны вельмі тэхнічныя, і загружаць імі Савет сёння немэтазгодна, таму што ёсць вельмі шмат канцэптуальных дыскусійных пытанняў, на якія мы прапаноўвалі б арыентавацца", - адзначыў старшыня Калегіі ЕЭК.

Тыгран Саркісян дадаў, што ў Калегіі прысутнічае прынцып роўнапрадстаўленасці, які дае магчымасць усім урадам быць уключанымі ў працэс праняцця рашэння. Акрамя таго, у міжурадавага савета ёсць права вета ў тым ліку на рашэнне Калегіі. "Пашырэнне паўнамоцтваў Калегіі азначае перш за ўсё павышэнне адказнасці, і гэта прывядзе да павышэння эфектыўнасці работы гэтага органа", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі