ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2023, 15:08

Сталі вядомы самыя папулярныя імпартазамяшчальныя тавары на пляцоўцы БУТБ

Фота з архіва
Фота з архіва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы самыя папулярныя імпартазамяшчальныя тавары на пляцоўцы БУТБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Па выніках біржавых таргоў у студзені-красавіку 2023 года сервернае абсталяванне, камплектуючыя для машын і механізмаў, вентыляцыйныя сістэмы, дарожная тэхніка і будаўнічыя матэрыялы ўвайшлі ў лік самых запатрабаваных імпартазамяшчальных пазіцый на пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў Беларускай універсальнай таварнай біржы.

У прыватнасці, сума здзелак па закупцы сервераў склала Br6,7 млн, або каля 6 працэнтаў ад сукупнага аб'ёму рэалізацыі імпартазамяшчальнай прадукцыі на біржавой гандлёвай платформе, у той час як на камплектуючыя для рухомага саставу прыпала каля 4 працэнтаў продажаў. Акрамя таго, верхнія радкі спіса тавараў павышанага попыту занялі сістэмы вентыляцыі, дарожная тэхніка і цеплаізаляцыйныя вырабы.

"Варта адзначыць, што найбольшым попытам на біржавой пляцоўцы карыстаюцца імпартазамяшчальныя тавары, вырабленыя ў Беларусі, Расіі і Кітаі. Напрыклад, ільвіная доля сервернага абсталявання, якое ўвайшло ў топ продажаў у гэтым годзе, выпускаецца айчыннымі прадпрыемствамі. Адпаведна, па дарожнай тэхніцы гэта або Беларусь, або Кітай, а па камплектуючых - Беларусь, Кітай або Расія. У любым выпадку пры неабходнасці ў гандлёвай сістэме можна адфільтраваць заяўкі на продаж па краіне пастаўшчыка і краіне паходжання тавару, а таксама настроіць іншыя важныя параметры, такія як умовы дастаўкі і аплаты. Таму ў карыстальнікаў заўсёды ёсць магчымасць выбраць найлепшую прапанову", - расказалі ў прэс-службе біржы.

Паводле даных БУТБ, цяпер на пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў размешчаны амаль 46 тыс. актыўных заявак на продаж і куплю імпартазамяшчальнай прадукцыі, у тым ліку больш як 500 заявак на выраб або пастаўку тавару пад заказ. Пры гэтым агульная колькасць унікальных тавараў, прадстаўленых на платформе БУТБ, перавысіла ўжо 42 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі