Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лютага 2023, 16:15

Спрошчаная рэгістрацыя лякарстваў і сумесная вытворчасць: якія напрамкі цікавы Беларусі і Кубе

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Кубы зацікаўлены ў развіцці такіх напрамкаў, як спрошчаная рэгістрацыя лякарстваў і сумесная вытворчасць, паведаміла журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Краткова пасля сустрэчы з кубінскай дэлегацыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З Міністэрствам аховы здароўя Кубы наладжаны даўнія адносіны, якія прадаўжаюццца больш за 15 гадоў, адзначыла Алена Краткова. У мінулым годзе пачаўся новы віток узаемадзеяння, адбыўся шэраг сустрэч, і сёння на чарговай сустрэчы былі ўзняты тры глабальныя пытанні.

Па-першае, абмяркоўвалася пытанне спрошчанай рэгістрацыі лекавых прэпаратаў: кубінскіх на тэрыторыі Беларусі і беларускіх на тэрыторыі Кубы. З мінулага года зарэгістравана ўжо два беларускія прэпараты. Міністэрства аховы здароўя разлічвае, што рэгістрацыя будзе прадоўжана. Паводле слоў Алены Кратковай, гэта дасць магчымасць развіваць экспарт беларускіх лекавых прэпаратаў з арыентацыяй не толькі на Кубу, але і краіны Лацінскай Амерыкі.

"Другі блок пытанняў - вытворчасць лекавых прэпаратаў на тэрыторыі нашай краіны. Дасягнута дамоўленасць па лакалізацыі шэрага кубінскіх біялагічных прэпаратаў. Вопыт такой работы ёсць: з 2015 года два кубінскія прэпараты ў форме in bulk разліваюцца ў Беларусі", - адзначыла першы намеснік міністра.

Трэці блок абмеркаваных пытанняў датычыўся адукацыйнай тэматыкі: навучання беларускіх спецыялістаў вытворчасці біялагічных прэпаратаў, іх лабараторнаму кантролю. У Кубы ёсць вялікі вопыт, якім яны гатовы падзяліцца, адзначыла Алена Кроткова. "Мы гатовы прадставіць базу для паслядыпломнай падрыхтоўкі спецыялістаў, урачоў з Кубы", - дадала яна.

Акрамя таго, бакі зацікаўлены ў абмене навуковай інфармацыяй, новымі методыкамі, удзеле ў навукова-практычных канферэнцыях у рэжыме анлайн і афлайн, абмене новымі арганізацыйнымі падыходамі да аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву абедзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі