Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Спецыялізаваныя маставыя службы будуць створаны ў кожнай вобласці Беларусі

Эканоміка 23.07.2019 | 11:16
Фота з архіва
Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялізаваныя маставыя службы з'явяцца ў кожнай вобласці Беларусі да канца бягучага года. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Мікалай Чарнюк, паведамляе БЕЛТА.

"Ёсць задача - выдзеліць мэтавае фінансаванне, а таксама стварыць падраздзяленні, якія будуць кіраваць гэтымі сродкамі і эфектыўна выкарыстоўваць іх. Такія службы не будуць займацца рэканструкцыяй і капітальным рамонтам, а толькі своечасовым бягучым рамонтам і ўтрыманнем збудаванняў. Да канца года ўсе ўладальнікі рэспубліканскіх дарог павінны стварыць такія службы", - сказаў Мікалай Чарнюк. Ён адзначыў, што на гэты момант маставыя службы ёсць толькі ў двух абласных цэнтрах - Брэсце і Мінску.

Што датычыцца мэтавага фінансавання, то ў краіне цяпер няма нарматываў грашовых сродкаў на рамонт і ўтрыманне мастоў. З рэспубліканскага бюджэту выдзяляюць грошы на ўтрыманне і рамонт аўтадарог у цэлым, а Мінтранс потым устанаўлівае аб'ёмы работ і кошт па кожным збудаванні. Пры гэтым патрэбнасць сродкаў вызначаецца ўладальнікамі дарог.

З наступнага года з'явяцца фіксаваныя нарматывы адлічэнняў. "У нас ёсць уладальнік аўтадарогі: зыходзячы са структуры яго парку мастоў (іх колькасці, працягласці, тэрмінаў рамонту) будзе закладзена фіксаваная сума грошай, якую ён павінен будзе накіраваць у гэтым годзе толькі на канкрэтныя маставыя збудаванні. Акрамя таго, установяць тэхнічныя патрабаванні для забеспячэння колькасці і тэрміну выканання работ", - растлумачыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

Паводле яго слоў, каб падлічыць патрэбную суму, неабходны базавы нарматыў на ўтрыманне аднаго пагоннага метра маставога збудавання. Яго распрацоўку даручылі галіноваму інстытуту Мінтранса - "Белдарцэнтру". Зрабіць гэта трэба да 1 верасня. Акрамя таго, "Белдарцэнтр" да канца года распрацуе нарматыўны дакумент, які дакладна рэгламентуе структуру і функцыянаванне маставых службаў, а таксама галіновых навуковых інстытутаў.

У інтэрв'ю адзначаецца, што змяненні закрануць і ўладальнікаў мастоў. Прынамсі, тых, што знаходзяцца ў веданні Мінтранса. Ведамства заключае з уладальнікамі дагавор на ўтрыманне аўтамабільных дарог і збудаванняў на год. З наступнага года пачне заключаць дагаворы і на бягучы рамонт. У дакуменце будуць дакладна прапісаны ўсе работы, якія ўладальнік дарогі абавязаны выканаць. Плануецца перайсці на пяцігадовыя дагаворы. Гэта ўжо будзе дакумент, разлічаны на перспектыву. Абавязаць выканкамы заключаць такія ж дакументы з уладальнікамі мясцовых дарог ведамства не мае права, для іх такая мера будзе рэкамендацыйнай.

Таксама з наступнага года зробяць больш строгай сістэму пропуску цяжкіх транспартных сродкаў - з 1 студзеня 2020 года ўступае ў сілу ўказ нумар 239. Мінтранс цяпер працуе над пераглядам сваёй нарматыўнай базы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).