Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2021, 15:38

Спецыялісты "Беларуснафты" зманціравалі 35 буравых установак у студзені-верасні

25 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Калектыў вышкамантажнага ўпраўлення "Беларуснафты" за 9 месяцаў зманціраваў 35 буравых установак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі.

Так, у верасні ВМУ перадало буравому заказчыку - Светлагорскаму ўпраўленню буравых работ - тры ўстаноўкі. На Вішанскім і Цішкаўскім радовішчах зманціравана па адным станку "Уралмаш 3Д-86". На Рэчыцкай плошчы - эшалонны Drillmec.

Спецыялісты СУБРа пачалі будаўніцтва новых свідравін на падрыхтаваных буравых устаноўках. "У верасні на іх рахунку было пяць свідравін. Чатыры з іх - на Рэчыцкай плошчы. Глыбіня аб'ектаў ад 2606 да 3300 м. Пятая свідравіна глыбінёй 2783 м пабудавана на адным з новых радовішчаў кампаніі "Беларуснафта" - Бескапыльнаўскім", - удакладнілі ў прэс-службе.

На рэчыцкім аб'екце ідзе будаўніцтва свідравін у тым ліку і на куставой пляцоўцы. Менавіта на ёй задзейнічана ўстаноўка Drillmec у эшалонным выкананні. "Такі спосаб бурэння распаўсюджаны ў Заходняй Сібіры, дзе з-за балоцістай мясцовасці свідравіны будуюць на вельмі абмежаванай пляцоўцы. У беларускім рэгіёне гэты фармат прымяняюць з 2014 года, калі ў "Беларуснафты" з'явілася першая ўстаноўка, размешчаная на рэйкавай аснове. Па ёй і перамяшчаецца масіўны комплекс ад адной свідравіны да другой", - расказалі на прадпрыемстве.

Працуе цяпер калектыў СУБРа таксама на Мармавіцкім і Вішанскім радовішчах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі