ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 верасня 2023, 16:57

Спецыялісты "Беларуснафты" завяршылі бурэнне дзвюх рэкордных па працягласці гарызантальных свідравін

Фота "Беларуснафты"
Фота "Беларуснафты"

29 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты "Беларуснафты" закончылі бурэнне дзвюх гарызантальных свідравін, якія адкрылі нетрадыцыйныя запасы вуглевадародаў 1-й пачкі Рэчыцкага радовішча, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Размова ідзе пра свідравіны нумар 409g і нумар 468g.

Як удакладнілі ў кампаніі, абодва аб'екты пабудаваны ўласнымі сіламі "Беларуснафты" з рэкорднымі па працягласці гарызантальнымі ўчасткамі. "Без прыцягнення пабочных дарагіх сэрвісаў ротарна-кіруемых сістэм", - акцэнтавалі ўвагу на прадпрыемстве.

Фактычная глыбіня свідравіны нумар 409g склала 5154 м. Працягласць гарызантальнага ўчастка ад кроПкі ўваходу ў міжсалявыя адклады да забою - 1910 м. Фактычны забой свідравіны нумар 468g - 4336 м, а працягласць гарызантальнага ўчастка ад кропкі ўваходу ў міжсалявыя адклады да забою - 1900 м.

У кампаніі дадалі, што гэты рэзультат - заслуга зладжанай каманды спецыялістаў адразу некалькіх службаў і падрадчыкаў.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі