Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2023, 17:58

Спецыялісты "Беларуснафты" ўстанавілі новы рэкорд месячнай праходкі

3 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты ўпраўлення па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін "Беларуснафты" ўстанавілі чарговы рэкорд месячнай праходкі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У лютым пры бурэнні бакавых ствалоў месячная праходка склала 4880 м. Папярэдні рэкорд складаў 4813 м - ён быў устаноўлены ў жніўні 2021 года.

"Такіх вынікаў удалося дасягнуць дзякуючы зладжанай рабоце спецыялістаў УПНПіРС пры падтрымцы службаў НГЗУ "Рэчыцанафта" і іншых адасобленых падраздзяленняў "Беларуснафты", - падкрэслілі ў кампаніі.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі