Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2019, 10:56

S&P пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні "В" са стабільным прагнозам

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні "В/В", прагноз стабільны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінфіна.

Агенцтва адзначыла паляпшэнне макраэканамічнай палітыкі, што дало магчымасць стабілізаваць узровень дзяржаўнага доўгу і паказчыкі інфляцыі.

Аналітыкі S&P чакаюць, што знешнеэканамічныя дысбалансы Беларусі не павялічацца, фіскальная палітыка будзе заставацца параўнальна стрыманай бліжэйшыя 12 месяцаў, урад захавае доступ да міжнародных рынкаў капіталу і магчымасць атрымання падтрымкі ад Расійскай Федэрацыі для рэфінансавання плацяжоў па дзяржаўным доўгу.

Паводле ацэнак агенцтва, эканамічны рост у сярэднетэрміновай перспектыве складзе каля 2 працэнтаў штогод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі