Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2022, 14:23

Снапкоў: пагадненне з Расіяй па фінансаванні імпартазамяшчальных праектаў знаходзіцца на завяршальнай стадыі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне з Расіяй па фінансаванні імпартазамяшчальных праектаў знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Аб гэтым паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы віцэ-прэм'ер нагадаў, што Беларусь і Расія распрацавалі праграму супрацоўніцтва па фінансаванні расійскім бокам імпартазамяшчальных праектаў у Беларусі.

"Мы на завяршальнай стадыі падпісання пагаднення з Расійскай Федэрацыяй. Але гэта не значыць, што работа не ідзе. На завяршальнай стадыі падпісанне фінансавай схемы, а бізнес-планы, пашпарты, якія прадпрыемствы павінны падрыхтаваць для прадастаўлення і атрымання фінансавання, ужо ў актыўнай стадыі прапрацоўкі", - сказаў Мікалай Снапкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі