Мікалай Снапкоў
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Ленінградскай вобласці ёсць рэзервы для дасягнення тавараабароту ў памеры $2 млрд. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў на пасяджэнні сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва Беларусі з Ленінградскай вобласцю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Бадай што, наша супрацоўніцтва можна назваць эталонным. Большасць пытанняў, якія мы абмяркоўваем, манетызуюцца ў практычныя вынікі. Гэта пацвярджаюць і статыстычныя даныя. Сёння Прэзідэнт Беларусі нам агучыў новыя гарызонты. Мы павінны імкнуцца да $2 млрд тавараабароту ў эквіваленце. Гэта маштабная задача, яна патрабуе ад нас сістэмных падыходаў. У нас ёсць рэзервы і разуменне, куды рухацца, у якіх напрамках, каб узаемадапаўняць нашы эканомікі і павышаць на гэтай аснове якасць жыцця нашых грамадзян. Мы не толькі акцэнтуем увагу на дасягнутых выніках, але і глядзім у будучыню", - сказаў Мікалай Снапкоў.
Ён таксама падзякаваў губернатару Ленінградскай вобласці Аляксандру Драздзенку і яго каманде за падтрымку ў рамках развіцця супрацоўніцтва Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам.
"Без гэтага такіх поспехаў, у тым ліку ў тавараабароце, мы не дасягнулі б", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.-0-