Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2022, 12:19

Снапкоў: эканоміка Беларусі адаптавана да агрэсіўных дзеянняў Захаду

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі адаптавана да агрэсіўных дзеянняў Захаду. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканоміка Беларусі адаптавана да агрэсіўных дзеянняў. У нас дадатнае сальда плацежнага балансу. Экспарт у першым квартале на 5 працэнтаў (або $0,5 млрд) вышэйшы за ўзровень мінулага года. Рэкорднае дадатнае сальда - амаль $1 млрд. Нягледзячы на скарачэнне паставак энергетычных тавараў і калію, астатнія галіны нарасцілі экспарт на 10 працэнтаў", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Таксама стабілізавалася сітуацыя на валютным рынку. Ужо ў красавіку 2022 года продаж валюты ўсімі суб'ектамі рынку перавысіў яе куплю на $500 млн.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, узровень запасаў тавараў самы нізкі за апошнія гады. Фінансавыя вынікі работы асноўных прадпрыемстваў дадатныя. За І квартал выручка вырасла на 17 працэнтаў, апярэдзіўшы рост сабекошту. Прыбытак ад рэалізацыі павялічыўся на 34 працэнты, чысты прыбытак - на 12 працэнтаў. "Гэта звязана з двума фактарамі: тым, што прадукцыя нашай краіны запатрабавана, і ростам сусветных цэн. Гэта значыць аб'ёмы, якія мы страчваем у экспарце ў недружалюбныя краіны, кампенсуем за кошт больш высокіх цэн", - растлумачыў ён.

Сярэдняя рэнтабельнасць продажаў беларускіх прамысловых тавараў складае 9,6 працэнта. Як адзначыў Мікалай Снапкоў, гэтага дастаткова, каб абслугоўваць крэдытныя абавязацельствы і выплачваць своечасова заработную плату.

"Што датычыцца рэальных даходаў насельніцтва і рэальнай заработнай платы, дадатная дынаміка росту па іх захоўваецца. Усе сацыяльныя абавязацельствы выконваюцца дзяржавай своечасова. За студзень - сакавік 2022 года рэальныя даходы насельніцтва выраслі на 0,2 працэнта, рэальная заработная плата - на 4,5 працэнта", - адзначыў першы віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі