Раман Скляр і Мікалай Снапкоў
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова актыўна супрацоўнічаць з Казахстанам па лакалізацыі вытворчасці сельгастэхнікі. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў на 18-м пасяджэнні Міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Казахстан - стратэгічны партнёр Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. У нас агульныя падыходы да вырашэння многіх актуальных праблем сучаснасці, а таксама развіцця нашых краін. Папярэдняе пасяджэнне міжурадавай камісіі праходзіла ў Астане ў чэрвені 2022 года. За гэты час двухбаковае ўзаемадзеянне прыкметна вырасла. Наш тавараабарот ужо на працягу трох гадоў перасягае $1 млрд. Так, за постпандэмійны перыяд 2021-2022 гадоў узаемны гандаль вырас больш як на 35 працэнтаў", - сказаў Мікалай Снапкоў.
Ён адзначыў, што сумеснымі намаганнямі краінам удалося ўвасобіць у жыццё шэраг дамоўленасцей і ідэй, якія былі прадметам абмеркавання папярэдняга пасяджэння. У якасці станоўчага прыкладу першы віцэ-прэм'ер згадаў узмацненне прамысловага кааперацыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку стварэнне вытворчасці кабін па поўным цыкле для трактарнай тэхнікі ў горадзе Кастанай.
"Мы вельмі рады кааперацыйнаму супрацоўніцтву. У далейшым плануем стварэнне вытворчасці кабін для малых трактароў і новай зборачнай лініі. Прадоўжым работы па лакалізацыі вытворчасці кампаній аўтамабільнай і прычапной тэхнікі, а таксама сельгастэхнікі і агрэгатаў. Да сённяшняга пасяджэння мы падышлі з салідным багажом сумесных перспектыўных праектаў, у тым ліку па вытворчасці больш як 50 мадэлей запатрабаванай у Казахстане беларускай тэхнікі. Так, дасягнуты дамоўленасці па вытворчасці ў Казахстане беларускіх навінак, у прыватнасці збожжаўборачнага камбайна GS400", - падкрэсліў першы намеснік прэм'ер-міністра.
Паводле слоў Мікалая Снапкова, беларускі бок гатовы актыўна супрацоўнічаць з Казахстанам па лакалізацыі вытворчасці сельгастэхнікі. "Мы разумеем, што толькі такі падыход да работы дасць магчымасць нам у доўгатэрміновай перспектыве замацавацца на дружалюбным казахстанскім рынку", - дадаў ён.
Дзеючыя сумесныя вытворчыя магутнасці ўжо даюць магчымасць вырабляць у Казахстане ў межах 10 тыс. трактароў і 1 тыс. камбайнаў у год. Беларусь разлічвае на развіццё гэтай тэндэнцыі і адзначае прыярытэтнае значэнне ў прамысловай кааперацыі.

"Лічым, што таксама важна надаць дадатковы імпульс развіццю супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці і, без сумненняў, у гуманітарнай сферы. Мы павінны сябраваць адзін з адным, бо на аснове чалавечых узаемаадносін выбудоўваюцца і вытворчыя. Хочам актывізаваць міжрэгіянальныя сувязі, патэнцыял якіх, на наш погляд, пакуль выкарыстоўваецца не на поўную моц. Мы зыходзім з таго, што ёсць усе неабходныя перадумовы і магчымасці для значнага нарошчвання беларуска-казахстанскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Менавіта таму пры фарміраванні прапаноў па праектах парадку дня нашага пасяджэння упор робіцца на яго насычэнне сапраўды актуальнымі пытаннямі, якія патрабуюць прыняцця аператыўных рашэнняў і накіраваных на інтэнсіфікацыю сумесных работ у розных сферах узаемаадносін", - рэзюмаваў першы віцэ-прэм'ер.-0-
Фота Мікалая Пятрова