Фота МТЗ
14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Смаргонскім агрэгатным заводзе, які ўваходзіць у "МТЗ-ХОЛДЫНГ", у 2025 годзе пачнуць будаўніцтва новага вытворчага ўчастка ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект". Аб гэтым расказаў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы вытворчасці і новай тэхніцы ААТ "САЗ" Дзмітрый Чыжэўскі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.
"Участак ахоўна-дэкаратыўных пакрыццяў будзе складацца з ліній нанясення парашковых і вадкіх лакафарбавых матэрыялаў, фасфатавання і цынкавання, а таксама станцыі фізіка-хімічнай апрацоўкі сцёкавых вод. Вытворчы працэс будзе поўнасцю аўтаматызаваны. Укараненне новай тэхналогіі значна палепшыць якасць, знешні выгляд дэталей, павялічыць іх зносастойкасць, а ў перспектыве дасць магчымасць нарасціць аб'ёмы вытворчасці", - адзначыў Дзмітрый Чыжэўскі.
Цяпер закуплены ўвесь комплекс тэхналагічнага абсталяванння айчыннай вытворчасці для гальванічнай і фарбавальнай ліній, а таксама ачыстных збудаванняў. Цяпер на прадпрыемстве завяршаюцца праектныя работы. Пад новую вытворчасць прадугледжана стварэнне больш як 20 рабочых месцаў. Выйсці на запланаваную магутнасць участак павінен да 2027 года. Агульны аб'ём інвестыцый у рэалізацыю праекта перавысіць Br20 млн. Гэта ўласныя сродкі прадпрыемства і крэдытныя рэсурсы Банка развіцця.-0-