Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 сакавіка 2019, 13:15

Служба заказчыка павінна запрацаваць на ўсёй тэрыторыі Беларусі да 2020 года - Церахаў

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя, якая дзейнічае ў інтарэсах людзей, абараняючы іх перад пастаўшчыкамі паслуг, павінна запрацаваць на ўсёй тэрыторыі Беларусі да 2020 года. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, паведамляе БЕЛТА.

Міністр пракаменціраваў Дырэктыву нумар 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны". Дакумент не так даўно падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Ён датычыцца і службы заказчыка. "Самае галоўнае, як і ў любой справе, - усё павінна пачынацца з дагавора. З'яўляецца дагавор - з'яўляецца і адказнасць бакоў. За гэтым мы тут жа цягнем неабходнасць пацвярджэння аб'ёмаў і якасці аказаных паслуг. Па сутнасці, уводзячы тую службу заказчыка, якая ёсць у Мінску і пачала працаваць у краіне, з'яўляецца ўпаўнаважаны орган, які дзейнічае ад асобы жыльца, насельніцтва. Ён пацвярджае - выкананы работы, альбо не выкананы. Калі не выкананы, прымяняюцца штрафныя санкцыі да падрадчыка", - праінфармаваў Аляксандр Церахаў.

З'яўленне такой службы па ўсёй краіне - даручэнне фактычна на ўзроўні ўказа, сказаў міністр. "Упэўнены, што з 1 студзеня 2020 года гэта Дырэктыва запрацуе ў поўным аб'ёме на тэрыторыі ўсёй краіны", - сказаў ён.

Дырэктыва па жыллёва-камунальнай гаспадарцы прымаецца ўпершыню і па сутнасці гэта вельмі доўгачаканы дакумент, сістэмны, праграмны, які замацоўвае вывады і вынікі семінар-нарады, якая праходзіла ў кастрычніку 2017 года. "Фактычна прайшло больш як год пасля правядзення гэтага семінара, гэта значыць тыя рашэнні, якія былі там выпрацаваны, апрабаваны, апраўдалі сябе на практыцы. І сёння гэта замацоўваецца ў нарматыўна-прававым акце. Калі гаварыць па сутнасці, то гэта запаведзі, па якіх жыць далей жыллёва-камунальнай гаспадарцы", - падкрэсліў Аляксандр Церахаў.

Дакумент таксама прадугледжвае, што аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні, рамонце, прыбіранні, ліфтах, ЦКА будзе ажыццяўляцца на канкурэнтнай аснове. Міністр адказаў, ці будзе актыўней прыцягвацца прыватны бізнес да аказання гэтых паслуг: "Гэта неабавязкова павінен быць прыватны бізнес, але самае галоўнае - гэта сапраўды стварыць пэўную канкурэнцыю, у тым ліку і паміж дзяржаўнымі арганізацыямі, якія ў барацьбе за спажыўца будуць прапаноўваць лепшыя ўмовы як у цэнавым дыяпазоне, так і ў дыяпазоне аказання паслугі".

Размова вядзецца і аб дадатковых жыллёва-камунальных паслугах. Паводле слоў кіраўніка ведамства, сёння гэты рынак не ўпарадкаваны. Тое, што прапісана ў Дырэктыве, накіравана на ўпарадкаванне рынку дадатковых паслуг. "Дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі - не асноўная вотчына арганізацыі ЖКГ. Калі ласка, можаш зрабіць танней, можаш аказаць больш якасна - прыходзь на гэты рынак. Але гэта ўсё павінна быць пад эгідай кіруемасці такога рынку", - канстатаваў Аляксандр Церахаў.

Адказваючы на пытанне аб планава-разліковых цэнах, ён падкрэсліў, што, па сутнасці, гэта той механізм фінансавання, які дазволіў сістэме ЖКГ кіраваць затратамі, стрымліваць рост затрат і выйсці па большасці жыллёва-камунальных паслуг, акрамя ацяплення, на паўнаважкую цану. Расце і зарплата для спецыялістаў. "Але пры гэтым мы забяспечылі не павышэнне тарыфаў з гэтага года, - заўважыў міністр. - Тыя арганізацыі, якія правільна разумеюць гэту тэхналогію або гэты механізм фінансавання, сёння вельмі паспяхова ў фінансавым плане сябе адчуваюць. За 2018 год стратных арганізацый у галіне стала фактычна ў два разы менш - іх усяго толькі 13 з больш як 400".

Дырэктыва ўпершыню закладвае і такія моманты, як публічнасць прымаемых рашэнняў. "Дапусцім, раз у квартал старшыня райвыканкама аб'яўляе, што будзе абмеркаванне праекта. Улічваючы, што існуе таварыства абароны правоў спажыўцоў, мы лічым, што такое ж грамадскае аб'яднанне павінна быць і па абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг", - дадаў Аляксандр Церахаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі