Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 снежня 2019, 17:43

"Славкалій" абсталяваў артэзіянскія свідравіны для Нежынскага ГАКа

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗТАА "Славкалій" абсталяваў артэзіянскія свідравіны для водазабеспячэння Нежынскага ГАКа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Выкананы свідравальныя работы і абсталяванне ўсіх шасці свідравін глыбінёй 140 м, а таксама помпавых станцый кожнай з іх. Пабудавана дарога для абслугоўвання свідравін, працягнуты вадавод, па якім вада будзе дастаўляцца на прадпрыемства. Акрамя таго, гатовы да эксплуатацыі два рэзервуары для захоўвання ачышчанай вады і пажаратушэння", - расказалі ў прэс-службе.

Вясной 2020 года плануецца падключыць водазаборныя збудаванні да крыніцы электрасілкавання, што дасць магчымасць выкарыстоўваць іх як адзіную сетку водазабеспячэння. Будучаму прадпрыемству спатрэбіцца каля 6-7 тыс. куб.м пітной і тэхнічнай вады ў суткі.

Прадаўжаецца будаўніцтва і іншых аб'ектаў. Завершана пляцоўка складзіравання з казлавым кранам. У блоку складскіх памяшканняў бетануецца падлога, ідзе падрыхтоўка ўнутраных інжынерных сетак. У аўтатранспартным цэху і блоку рамонтных цэхаў спецыялісты заняты ўладкаваннем даху. Гатова пляцоўка пад будаўніцтва чыгуначных пуцей. Узводзіцца жылы квартал для супрацоўнікаў Нежынскага ГАКа ў Любані.

Нежынскі горна-абагачальны камбінат на базе Старобінскага радовішча калійных солей будзе другім прадпрыемствам у Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў. Яго магутнасць складзе да 2 млн т хларыду калію ў год. Інвестыцыйны праект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАКа запушчана ў 2017 годзе. Яго рэалізуе ЗТАА "Славкалій", што ўваходзіць у групу "Сафмар" Міхаіла Гуцарыева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі