Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лютага 2020, 13:33

Скачкападобнага росту цэн на паслугі БЧ у 2020 годзе не чакаецца

25 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Скачкападобнага росту цэн на паслугі БЧ у 2020 годзе не чакаецца. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Дрожжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца павышэння цэн у 2020 годзе, то пакуль БЧ у МАРГ з такой прапановай не звярталася, але я хачу сказаць, што павышэнне цэн у 2019 годзе, якое адбылося 31 снежня, склала 5 працэнтаў. Гэта, можна сказаць, узровень інфляцыі, які склаўся ў краіне. У 2020 годзе не чакаецца якога-небудзь скачкападобнага ўздыму цэн. Відавочна, зноў на велічыню інфляцыі ў другой палавіне года цэны падымуцца, але скачкападобнага павышэння мы не чакаем", - адзначыў Аляксандр Дрожжа.

Ён таксама паведаміў, што ўзровень пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгункай па выніках 2019 года склаў каля 20 працэнтаў. "Гэта значыць толькі адну пятую частку затрат мы акупляем, а 80 працэнтаў пакрываем да свой кошт. На жаль, тыя тарыфы, якія сёння ўстаноўлены, не даюць магчымасці нам пакрыць свае расходы", - растлумачыў намеснік начальніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі