ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 красавіка 2023, 10:24

Сяўбу ранніх яравых у Беларусі плануецца завяршыць да 25 красавіка

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур у Беларусі плануецца завяршыць да 25 красавіка. Аб гэтым расказаў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Паўсюдна работа ўжо кіпіць. Стаіць задача да 20 красавіка завяршыць сяўбу ранніх яравых у Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцях, а да 25 красавіка - у Магілёўскай і Віцебскай. Усяго трэба пасеяць 650 тыс. га ранніх яравых", - сказаў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, у асноўным завяршаецца падкормка азімых збожжавых культур, азімага рапсу, ідзе падкормка шматгадовых траў.

"У бягучым годзе аграрыі сябе адчуваюць упэўнена, бо падрыхтоўка да пасяўной кампаніі праведзена на даволі высокім узроўні, адрамантавана тэхніка. Усе вобласці ў гэтым лепш падрыхтаваны, чым у 2022-м, у прыватнасці, больш сабрана мінеральных угнаенняў", - адзначыў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі