Фота з архіва
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 427,8 тыс. га, што складае 73,8 працэнта ад плана, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Мінскай вобласці сяўба ранніх збожжавых ужо завершана, а ў Брэсцкай і Гродзенскай выйшла на фінішную прамую, дзе палявыя работы выкананы на 97,8 працэнта і 96,7 працэнта адпаведна. У Віцебскай вобласці пасеяна 38,5 тыс. га (29,9 працэнта да плана), у Гомельскай - 67,3 тыс. га (76,6 працэнта), у Магілёўскай - 76,7 тыс. га (67,9 працэнта). Нарошчвае тэмпы сяўба цукровых буракоў (17,3 працэнта), яравога рапсу (амаль 8 працэнтаў) і лёну-даўгунцу (20,6 працэнта).
Глеба пад сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых падрыхтавана на 499,2 тыс. га, што складае 86,1 працэнта ад плана, узворванне глебы праведзена на плошчы 461,3 тыс. га (70,2 працэнта). Завершана першая падкормка культур, ва ўсіх абласцях ідзе другая падкормка. Разам з тым гаспадаркі Мінскай вобласці завяршылі другую падкормку азімых збожжавых, а аграрыі Гродзенскай вобласці - азімага рапсу на зерне. Прадаўжаюць назапашваць гаспадаркі і мінеральныя ўгнаенні. Паводле даных на 8 красавіка, пад яравую сяўбу гэтага года назапашана 864,6 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 74,1 працэнта ад плана.
Работы па закрыцці вільгаці на палях праведзены на плошчы амаль 1,3 млн га, або 78,6 працэнта да плана. Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб: яно выканана на плошчы 59,2 тыс. га, што складае 23,8 працэнта ад плана. Таксама ўносяцца арганічныя ўгнаенні.-0-