Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2020, 12:50

Сяўба лёну завяршаецца ў Беларусі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 48,6 тыс. га, што складае 96,6 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 4 мая, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на 819,5 тыс. га (95,2 працэнта плошчаў). Практычна ва ўсіх абласцях - Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай - работы завершаны. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 75,6 працэнта плошчаў. У гэтым годзе ў цэлым па краіне яны зоймуць плошчу 860,9 тыс. га.

Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 86,1 тыс. га (94,1 працэнта), бульба - 16,7 тыс. га (77 працэнтаў), агародніна - 3,21 тыс. га (72 працэнты). Кукуруза пасеяна на 740,2 тыс. га (65,4 працэнта), яравы рапс - 46,4 тыс. га (88,9 працэнта). Усяго яравая сяўба ў краіне праведзена ўжо больш як на 2 млн га (78,1 працэнта).

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравая сяўба будзе праведзена амаль на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, цукровыя буракі - 91,5 тыс. га, бульбу - 21,7 тыс. га, агародніну - 4,5 тыс. га, кукурузу - больш за 1,1 млн га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі