Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 мая 2020, 13:17

Сяўба кукурузы ў Беларусі праведзена больш як на 80 працэнтах плошчаў

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба кукурузы ў Беларусі праведзена на 912,6 тыс. га, або на 80,7 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 8 мая, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на 822,4 тыс. га (95,5 працэнта плошчаў). Практычна ва ўсіх абласцях - Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай - работы завершаны. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 76,7 працэнта плошчаў. У бягучым годзе ў цэлым па краіне яны зоймуць плошчу 860,9 тыс. га.

Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 48,7 тыс. га, што складае больш за 96 працэнтаў запланаваных плошчаў. Бульба пасеяна ўжо на 19,6 тыс. га (89,4 працэнта), агародніна - на 3,63 тыс. га (80,7 працэнта). Сяўба цукровых буракоў завершана. Яравы рапс пасеяны на 48,6 тыс. га (93,1 працэнта), грэчка - на 3,5 тыс. га (15,2 працэнта), проса - 3,4 тыс. га (42 працэнты). Усяго яравая сяўба ў краіне праведзена ўжо амаль на 2,2 млн га (85,6 працэнта).

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравая сяўба будзе праведзена амаль на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, бульбу - на 21,9 тыс. га, агародніну - на 4,5 тыс. га, кукурузу - на больш за 1,1 млн га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі