Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2021, 11:52

Сяўба яравога рапсу завяршаецца ў Беларусі

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба яравога рапсу праведзена ў Беларусі на 41,6 тыс. га, што складае 96 працэнтаў запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 мая, яравыя збожжавыя і зернебабовыя (з кукурузай, грэчкай і просам) у краіне пасеялі на 1,059 млн га (98,1 працэнта ад плана). Кукуруза пасеяна на 63,3 працэнта плошчаў.

У Беларусі таксама праводзіцца сяўба лёну: работы ўжо выкананы на плошчы 40,6 тыс. га (95,3 працэнта ад плана). Бульбу пасадзілі на 19,4 тыс. га (86,5 працэнта).

Яравую сяўбу ў гэтым годзе плануецца правесці амаль на 2,5 млн га. Работы выкананы ўжо на 78,5 працэнта плошчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі