Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 верасня 2021, 10:09

Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 20 працэнтах плошчаў

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 299,3 тыс. га, што складае 20,6 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 12 верасня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) убраны з 2,092 млн га (98,7 працэнта запланаванай плошчы). Намалочана 6,359 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш як 1,6 млн т збожжа, далей ідуць Брэсцкая - каля 1,2 млн т, Гродзенская - больш як 1,1 млн т, у Магілёўскай намалочана 854,7 тыс. т, Гомельскай - 789 тыс. т, Віцебскай - 782 тыс. т.

Дзяржзаказ па збожжы выкананы на 94,5 працэнта, пастаўлена 785,2 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі