Фота з архіва
6 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Грамадзяне дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ацэньваюць бягучую сітуацыю ў сферы абароны правоў спажыўцоў як здавальняючую. Пры гэтым спажыўцы ў Беларусі найбольш высока ацэньваюць якасць і бяспеку тавараў і паслуг. Аб гэтым сведчаць даныя даследавання, праведзенага Еўразійскай эканамічнай камісіяй з удзелам Расійскага эканамічнага універсітэта імя Пляханава і навуковых арганізацый краін ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.
Даследаванне праводзілася на працягу года ў рамках мерапрыемстваў праграмы сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў у сферы абароны правоў спажыўцоў. Значная колькасць яго ўдзельнікаў лічаць, што патрабаванні да якасці і бяспекі тавараў і паслуг выконваюцца заўсёды ці прынамсі часта. Доля такіх ацэнак у Беларусі склала 87 працэнтаў, у Арменіі - 68 працэнтаў, у Казахстане - 61 працэнт, у Кыргызстане - 56 працэнтаў, у Расіі - 67 працэнтаў.
"Большасць апытаных ва ўсіх дзяржавах - членах ЕАЭС гатовы звяртацца ва ўпаўнаважаны орган для абароны правоў спажыўцоў, што сведчыць аб даверы грамадзян да дзяржаўных інстытутаў. Дзейнасць дзяржаўных органаў ацэньваецца жыхарамі краін саюза як вельмі эфектыўная і хутчэй эфектыўная. Доля такіх ацэнак склала 72 працэнты ў Беларусі, па 54 працэнты - у Арменіі і Казахстане, 47 працэнтаў - у Кыргызстане, 56 працэнтаў - у Расіі", - адзначылі ў ЕЭК.
Даследаванне дазволіла выявіць асноўныя праблемы спажыўцоў у розных сферах. Згодна з вынікамі, адзенне і абутак, а таксама тытунёвая і алкагольная прадукцыя выклікаюць найбольшую колькасць прэтэнзій. Найбольш распаўсюджаныя парушэнні правоў спажыўцоў у рознічным гандлі ўключаюць адсутнасць цэннікаў, некарэктнае ўказанне цэн, навязванне дадатковых тавараў і паслуг, а таксама праблемы з прадастаўленнем інфармацыі аб таварах. У сферы грамадскага харчавання тыповыя парушэнні правоў спажыўцоў звязаны з адмовай у абслугоўванні, немагчымасцю расплаціцца зручным спосабам і ўключэннем у кошт лішніх пазіцый. Часцей за ўсё з парушэннем сваіх правоў спажыўцы сутыкаюцца пры атрыманні медыцынскіх паслуг, паслуг сувязі і камунальных паслуг. Пры дыстанцыйным продажы тавараў найбольш распаўсюджаныя парушэнні датычацца адхіленняў ад тэрмінаў дастаўкі тавару, немагчымасці атрымаць поўную інфармацыю аб тавары і адсутнасці інфармацыі на роднай мове.
Даследаванне таксама паказала недастатковую дасведчанасць спажыўцоў аб сваіх правах. Паводле атрыманых даных, толькі па 15 працэнтаў рэспандэнтаў у Арменіі і Казахстане, 17 працэнтаў - у Кыргызстане, 26 працэнтаў - у Расіі і 34 працэнты - у Беларусі ўпэўнены ў сваіх ведах аб правах спажыўцоў.
"Рэспандэнты лепш за ўсё дасведчаны аб праве на належную якасць тавараў і паслуг, а таксама аб праве на абмен тавару належнай або неналежнай якасці. У меншай ступені спажыўцы ведаюць пра права на асвету ў галіне абароны сваіх правоў. Найбольш актуальнымі для насельніцтва з'яўляюцца пытанні абароны правоў спажыўцоў пры дыстанцыйных пакупках, у сферы турызму, медыцыны, адукацыі і іншых галінах", - дадалі ў ЕЭК.
Дырэктар Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер ЕЭК Наталля Жукава адзначыла, што гэта даследаванне з'яўляецца першым вопытам сумеснай работы краін ЕАЭС па вывучэнні спажывецкіх паводзін і адносіны грамадзян да мер, накіраваных на іх абарону на агульным спажывецкім рынку дзяржаў - членаў саюза. У ходзе работы быў вывучаны міжнародны вопыт у гэтай галіне і распрацавана ўнікальная методыка, якая дазваляе ацаніць узровень абароны правоў спажыўцоў у краінах ЕАЭС. Паводле слоў Наталлі Жукавай, гэта методыка можа быць прыменена ў кожнай дзяржаве - члене ЕАЭС, а вынікі міжкраінавага даследавання стануць асновай для ўдасканалення інтэграцыйнай работы ў гэтым напрамку.-0-