ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2021, 17:41

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў студзені склала Br1290

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені 2021 года склала Br1290, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У снежні мінулага года сярэдняя заработная плата работнікаў складала Br1474,6, а ў лістападзе - Br1300,5. Пры гэтым трэба разумець, што даныя прыводзяцца да выліку падаходнага падатку (13 працэнтаў) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1 працэнт з зарплат работнікаў).

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у студзені дасягнула Br1849 (тэмп росту рэальнай зарплаты да студзеня мінулага года - 106,8 працэнта). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1271,9 (106,2 працэнта), Гомельскай - Br1146,8 (107,5 працэнта), Гродзенскай - Br1097,1 (107,5 працэнта), Брэсцкай - Br1088,1 (106 працэнтаў), Віцебскай - Br1085 (105,8 працэнта), Магілёўскай - Br1053,5 (106,2 працэнта).

У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені ў параўнанні са студзенем 2020 года ўзрасла на 6,6 працэнта.

Больш за ўсё атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br5742,2), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2803,9), дзейнасць паветранага транспарту (Br2330,6, у тым ліку грузавога - Br3122,1), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2314,5), хімічных прадуктаў (Br2224,5), горназдабыўная прамысловасць (Br2034).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br555,9), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br706,6), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br716,1), тым, хто займаецца рыбалоўствам і рыбаводствам (Br721,2), доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br805,6).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі