Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2024, 12:45

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў красавіку склала Br2182,5

Фота з архіва
Фота з архіва
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку склала Br2182,5, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску - Br2942,7. У Мінскай вобласці яна склала Br2165,1, Брэсцкай - Br1917,6, Гродзенскай - Br1999,6, Гомельскай - Br1981,5, Віцебскай - Br1840,7 і Магілёўскай - Br1815,7.

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі - Br5402,6, фінансавай і страхавой дзейнасці - Br3803,8, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - Br2649,1.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі