Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 жніўня 2024, 10:42

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах фізасоб у нацвалюце ў ліпені склала 10,77 працэнта гадавых

Фота з архіва
Фота з архіва
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень працэнтных ставак, што склаўся ў ліпені 2024 года на дэпазітным і крэдытным рынках, фарміраваўся банкамі з улікам неабходнасці падтрымкі прывабнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце і захавання крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых банкаўскіх укладах фізічных асоб у беларускіх рублях у ліпені 2024 года склала 10,77 працэнта гадавых, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім месяцам на 0,5 працэнтнага пункта.

Для захавання рэсурснай базы і магчымасці задавольваць попыт на крэдыты банкі прадаўжаюць падтрымліваць больш высокую даходнасць па доўгатэрміновых укладах. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых банкаўскіх укладах насельніцтва ў беларускіх рублях на тэрмін большы за год у ліпені 2024 года склала 12,72 працэнта гадавых супраць 12,31 працэнта гадавых на месяц раней.

Прывабны ўзровень даходнасці па доўгатэрміновых укладах садзейнічаў устойліваму прытоку тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб, якія за ліпень бягучага года павялічыліся на Br220,2 млн, або на 2,4 працэнта, склаўшы на 1 жніўня Br9,4 млрд. За 12 месяцаў астатак тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва вырас на Br2,2 млрд, або на 30,6 працэнта.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах (без уліку льготных), прадастаўленых банкамі юрыдычным асобам у беларускіх рублях, у ліпені склала 10,54 працэнта гадавых супраць 10,34 працэнта гадавых у чэрвені 2024 года. Для фізічных асоб сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах (без уліку льготных) склалася ў памеры 10,19 працэнта гадавых супраць 10,1 працэнта гадавых на месяц раней.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі