Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 жніўня 2024, 09:01

Сярэдні памер пенсіі ў Беларусі стабільна расце

Фота з архіва
Фота з архіва
16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чэрвені сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера склаў амаль Br812. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў студзені - чэрвені 2024 года склаў Br798,58 (у чэрвені - Br811,64). Намінальны рост да адпаведнага перыяду 2023 года склаў за студзень-чэрвень 17,2 працэнта (у чэрвені 15,5 працэнта), рэальны рост за студзень-чэрвень - 10,9 працэнта (у чэрвені 9,2 працэнта).

Забяспечваецца стабільнае функцыянаванне пенсійнай сістэмы, своечасовая выплата і індэксацыя пенсій больш як 2,4 млн пенсіянераў. У першым паўгоддзі 2024 года праведзены пераразлік працоўных пенсій з 1 лютага на 10 працэнтаў. Суразмерна росту БПМ у сярэднім на душу насельніцтва двойчы індэксаваліся сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій - у лютым - на 10,6 працэнта, у маі - на 2,9 працэнта.

Для таго, каб кожны работнік мог сфарміраваць жаданы ўзровень пенсійнага даходу ў старасці, з 1 кастрычніка 2022 года ўведзена добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы (праграма "тры плюс тры"). Заключана больш за 32 тыс. дагавораў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі