Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2021, 13:16

Сямашка: перад Беларуссю і Расіяй стаіць задача да 1 студзеня 2022 года стварыць адзіныя рынкі нафты, газу, транспарту

28 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Перад Беларуссю і Расіяй стаіць задача стварыць да 1 студзеня 2022 года адзіныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў, газу, электраэнергіі, транспарту, уніфікаваць падатковае і мытнае заканадаўствы. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка пасля праведзенай сёння ў Маскве цырымоніі ўскладання вянкоў да Магілы Невядомага Салдата ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі і 77-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

"Мы (Беларусь і Расія. - Заўвага БЕЛТА) цяпер знаходзімся ў прынцыпова новай стадыі, - сказаў Уладзімір Сямашка. - Многае ўжо зроблена ў сацыяльным плане, у эканоміцы, у абароне і гэтак далей. Мы сёння рэальна падышлі да таго, што нам трэба ўмацоўваць эканамічную базу Саюза Беларусі і Беларусі".

Дыпламат нагадаў, што бакі завяршаюць работу над 28 інтэграцыйнымі картамі. "Стаяць такія задачы, як у найкарацейшы тэрмін, літаральна да 1 студзеня 2022 года, стварыць адзіны рынак нафты, нафтапрадуктаў, адзіны рынак газу, адзіны рынак электраэнергетыкі, адзіны транспартны рынак, весці адзіную прамысловую і сельскагаспадарчую палітыку, правесці ўніфікацыю падатковага і мытнага заканадаўстваў, - падкрэсліў пасол. - Гэта значыць стварыць такую эканамічную базу, якая будзе вельмі патрэбнай і важнай і для Беларусі, і для Расіі".

Уладзімір Сямашка канстатаваў: Беларусь хоць і невялікая краіна, але яна з'яўляецца значным эканамічным партнёрам Расіі, займае чацвёртае месца, сярод яе ўсіх гандлёвых партнёраў. Ён паведаміў, што па выніках пяці месяцаў бягучага года беларуска-расійскі тавараабарот вырас на 30 працэнтаў у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Пры гэтым беларускі экспарт у Расію павялічыўся на 20,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі