.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2021, 16:55

Сямашка на пасяджэнні Камісіі па эканамічных пытаннях прадставіў канцэпцыю старшынства Беларусі ў СНД

Уладзімір Сямашка. Фота з архіва
Уладзімір Сямашка. Фота з архіва

20 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пад старшынствам пасла Беларусі ў Расіі, паўнамоцнага прадстаўніка Беларусі пры Эканамічным савеце СНД Уладзіміра Сямашкі сёння адбылося першае ў бягучым годзе пасяджэнне Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства.

Уладзімір Сямашка прадставіў членам камісіі канцэпцыю старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе. Ён адзначыў, што галоўнымі мэтамі ў перыяд свайго старшынства Беларусь аб'яўляе: далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД з выхадам на стварэнне шырокай еўразійскай зоны супрацоўніцтва, у тым ліку за кошт узаемадзеяння з іншымі рэгіянальнымі арганізацыямі і аб'яднаннямі; садзейнічанне развіццю агульнай эканамічнай прасторы, фарміраванне ўмоў узаемнага супрацоўніцтва, якія забяспечваюць усебаковае і збалансаванае развіццё ўсіх дзяржаў - удзельніц СНД; умацаванне гуманітарных сувязей, пашырэнне кантактаў у галіне навукі, адукацыі, аховы здароўя, інфармацыі, культуры, спорту і турызму. Асаблівы акцэнт беларускага старшынства будзе зроблены на далейшым развіцці агульнай эканамічнай прасторы.

"Члены камісіі прынялі рашэнне садзейнічаць рэалізацыі эканамічных аспектаў канцэпцыі старшынства Беларусі ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2021 годзе. Таксама па выніках пасяджэння быў адобраны план работы камісіі на 2021 год, распрацаваны па ініцыятыве беларускага боку", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД 18 снежня 2020 года прынята рашэнне аб старшынстве Беларусі на працягу 2021 года ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Старшынства ажыццяўляецца ў Савеце кіраўнікоў дзяржаў, Савеце кіраўнікоў урадаў, Савеце міністраў замежных спраў, Эканамічным савеце, Савеце пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці, а таксама ў Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі