Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2019, 14:06

Сямашка: адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй скарачаецца

9 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка канстатуе скарачэнне адмоўнага сальда ў гандлі з Расіяй. Адпаведныя лічбы, якія пацвярджаюць гэту тэндэнцыю, ён прывёў сёння ў гутарцы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол нагадаў, што ў Беларусі ў мінулым годзе адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй склала $9,7 млрд. "Гэта вялікія лічбы, прыкладна 15 працэнтаў ВУП", - адзначыў ён. Аднак за 9 месяцаў бягучага года сальда ў беларуска-расійскім гандлі склала мінус $5,9 млрд. За 9 месяцаў мінулага года гэта лічба складала мінус $7,1 млрд. "Гэта значыць, на $1,2 млрд мы скарацілі адмоўны баланс", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка. Пры гэтым ён адзначыў, што вынікі гандлю за 10 месяцаў бягучага года паказваюць яшчэ некаторае змяншэнне адмоўнага сальда.

Адначасова, дадаў Уладзімір Сямашка, тэмпы росту беларускага экспарту ў Расію склалі 103,7 працэнта. "Вышэй, чым па іншых краінах", - заўважыў ён.

"Таму самі ацаніце: экспарт вырас, а адмоўнае сальда зменшылася", - рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі