Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лютага 2019, 19:16

Сямашка абмеркаваў на інвестыцыйным форуме ў Сочы нарошчванне беларускага экспарту і стварэнне СП

15 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, які прымае ўдзеў у Расійскім інвестыцыйным форуме ў Сочы, абмеркаваў з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў нарошчванне беларускага экспарту і стварэнне СП. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"На палях форуму Уладзімір Сямашка правёў рабочыя сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам, старшынёй Заканадаўчага сходу Краснадарскага краю Юрыем Бурлачко, першым віцэ-прэзідэнтам АТ "Газпрамбанк" Аляксеем Чычканавым, - адзначылі ў дыпмісіі. - Адбыліся таксама перагаворы пасла з прадстаўнікамі шэрага іншых расійскіх рэгіёнаў. У ходзе сустрэч і перагавораў асноўная ўвага ўдзялялася развіццю і перспектыўным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння, канкрэтным прапановам па нарошчванні беларускага экспарту, арганізацыі паставак тэхнікі, стварэнні зборачных вытворчасцей, прыцягненні расійскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі і рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Былі вызначаны далейшыя крокі па актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю і Краснадарскім краем".

У рабоце форуму прымаюць таксама ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва вялікіх беларускіх прадпрыемстваў - МТЗ, МАЗ, "Белкамунмаш", "Магілёўліфтмаш" і іншых. "Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў праводзяць дзелавыя кантакты з расійскімі партнёрамі і бізнесменамі", - сказалі ў пасольстве.

Расійскі інвестыцыйны форум, які прадоўжыцца ў Сочы да 16 лютага, сабраў больш за 3 тыс. удзельнікаў з 60 краін, у тым ліку членаў урада Расіі, больш як 70 кіраўнікоў суб'ектаў РФ, прадстаўнікоў 128 буйнейшых расійскіх і замежных кампаній, бізнесменаў і вядучых экспертаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі