Фота ўрада Беларусі
28 лістапада, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Кыргызстана за студзень - верасень 2024 года вырас на 14,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак на пасяджэнні Міжурадавай беларуска-кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Кыргызстан з'яўляецца важным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Нашы адносіны па ўсіх напрамках развіваюцца ў пазітыўным рэчышчы. Беларусь і Кыргызстан маюць агульныя падыходы да вырашэння многіх актуальных праблем сучаснасці, супрацоўнічаюць у рамках міжнародных арганізацый. Нашы сустрэчы ў фармаце міжурадавай камісіі сталі рэгулярнымі. З задавальненнем хачу адзначыць, што наша партнёрства прадаўжае вытрымліваць выпрабаванні на трываласць: спачатку COVID-19, потым няпростая геапалітычная абстаноўка і санкцыі", - сказаў Анатоль Сівак.
Паводле яго слоў, нягледзячы на складанасці, захоўваецца дадатная дынаміка. "За 9 месяцаў бягучага года тавараабарот Беларусі і Кыргызстана вырас на 14,1 працэнта і складае амаль $135 млн. Чакаем, што 2024 год будзе завершаны з добрымі паказчыкамі", - адзначыў віцэ-прэм'ер.-0-