Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 красавіка 2020, 10:58

Сітуацыя ў гарбарнай галіне крыху палепшылася, але эфектыўнасць работы пакуль нізкая - Румас

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў гарбарнай галіне крыху палепшылася, але эфектыўнасць работы застаецца пакуль на нізкім узроўні. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаецца развіццё гарбарнай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як паказваюць лічбы, з пачатку года сітуацыя ў гарбарнай галіне крыху палепшылася. Але разам з тым усе праблемныя пытанні не зняты. Эфектыўнасць работы гарбарных арганізацый, на жаль, застаецца пакуль на нізкім узроўні. Таму сёння мы павінны разгледзець пытанні стабілізацыі сітуацыі ў галіне і прааналізаваць раней прынятыя рашэнні, як яны спрацавалі, і, калі неабходна, прыняць новыя", - адзначыў Сяргей Румас.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што да складанай сітуацыі ў бягучым годзе дабавіліся пытанні, звязаныя з пандэміяй. "Многія замежныя спажыўцы скураных тавараў прыпынілі работу. Нашы некаторыя айчынныя спажыўцы пераходзяць на работу ў рэжыме няпоўнай занятасці. Але адначасова такія складаныя ўмовы - гэта і новыя магчымасці для гарбарнай галіны", - лічыць ён.

Папярэдні раз сітуацыя ў гэтай галіне разглядалася на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна прыкладна паўгода таму. Прэм'ер-міністр нагадаў, што з 2020 года ў адпаведнасці з рашэннямі ўрада быў уведзены дзяржзаказ на скурсыравіну, зняты ўсе забароны і прадастаўлена магчымасць рэалізоўваць незапатрабаваны рэсурс нізкасортнай сыравіны на біржавых таргах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі