Сцяг Аўторак, 3 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 чэрвеня 2019, 17:13

Сістэмы і абсталяванне першага энергаблока БелАЭС пачалі рыхтаваць да гідраўлічных выпрабаванняў

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На першым энергаблоку Беларускай АЭС пачынаецца падрыхтоўка сістэм і абсталявання да правядзення гідраўлічных выпрабаванняў на трываласць і шчыльнасць, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю Інжынірынгавага дывізіёна Дзяржкарпарацыі "Расатам".

Спецыялісты пачалі запаўненне хімічна абяссоленай вадой першага контура рэактарнай устаноўкі. Гэтаму папярэднічаў значны аб'ём работ па мантажы, у тым ліку зборка рэактара.

"Вынікі нашай работы з усім комплексам выканаўчай дакументацыі прадастаўлены заказчыку і Дзяржатамнагляду Беларусі, - растлумачыў віцэ-прэзідэнт-дырэктар праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС АТ ІК "АБЭ" Віталь Палянін. - У бліжэйшыя дні плануецца апрабаванне галоўных цыркуляцыйных помпаў, запаўненне хімічна абяссоленай вадой парагенератараў з боку другога контура і выхад на этап гідраўлічных выпрабаванняў першага і другога контураў. Выпрабаванні плануецца пачаць у першай дэкадзе чэрвеня".

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па бяспецы. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі