Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2021, 13:10

Сістэму фінансавання арганізацый па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве можна абмеркаваць да 22 мая

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект указа Прэзідэнта "Аб мэтавых адлічэннях" вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект дакумента накіраваны на ўдасканаленне сістэмы фінансавання дзейнасці арганізацый па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве, набыцця тавараў (выканання работ, аказання паслуг) у галіне цэнаўтварэння і інфарматызацыі ў будаўніцтве, а таксама аказання паслуг па разліку індэксаў цэн інвестыцый у асноўны капітал.

У абгрунтаванні таксама гаворыцца: дакумент дасць магчымасць палепшыць прымяненне ў будаўніцтве нязменных дагаворных (кантрактных) цэн незалежна ад крыніц фінансавання. Таксама мэтай праекта ўказа з'яўляецца лічбавая трансфармацыя будгаліны і павышэнне эфектыўнасці сістэмы цэнаўтварэння ў будаўніцтве, у тым ліку праз стварэнне неабходных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў, адпаведныя навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і доследна-тэхналагічныя работы.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 12 па 22 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі