Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2020, 14:23

Сістэма ЖКГ Беларусі поўнасцю гатова да ацяпляльнага сезона

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма ЖКГ Беларусі поўнасцю гатова да ацяпляльнага сезона. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На 1 кастрычніка як крыніцы, так і спажыўцы цеплавой энергіі, а гэта жылы фонд, гатовы да ацяпляльнага сезона, гэта значыць пашпарты гатоўнасці ў поўным аб'ёме атрымалі ўсе крыніцы і спажыўцы цеплавой энергіі. Зроблены ўсе неабходныя запасы рэсурсаў і пясчана-саляных сумесей. Такім чынам, можна сказаць, што сістэма ЖКГ гатова да ацяпляльнага сезона", - адзначыў начальнік упраўлення.

Разам з тым, паводле інфармацыі прадстаўніка ведамства, прадаўжаецца рамонт дахаў і стыкаў сценавых панэлей. "Работы гэтыя яшчэ вядуцца, пакуль даюць магчымасць умовы надвор'я. Гэтыя паказчыкі цяпер знаходзяцца на ўзроўні 90 працэнтаў выканання. Завяршаецца таксама капітальны рамонт жыллёвага фонду, гэта значыць усе неабходныя мерапрыемствы для падрыхтоўкі жылфонду да ацяпляльнага сезона фактычна на завяршальнай стадыі", - дадаў ён.

Андрэй Рамашка паведаміў таксама, што апошнім часам у краіне вельмі актыўна развіваецца напрамак арганізацыі разлікаў спажывання цеплавой энергіі па індывідуальных прыборах уліку. "У мінулым годзе было прынята рашэнне аб прадастаўленні скідкі за выкарыстанне індывідуальных прыбораў рэгулявання цеплавой энергіі, а таксама разліку па індывідуальных прыборах. Была прадастаўлена скідка ў памеры 5 працэнтаў на працягу 3 гадоў за разлік па прыборах, якія прадугледжаны праектнай дакументацыяй, а таксама ў памеры 10 працэнтаў у выпадку, калі гэтыя прыборы былі ўстаноўлены ў рамках рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў", - растлумачыў ён.

Гаворачы аб станоўчай дынаміцы, начальнік упраўлення адзначыў, што калі ў ацяпляльны перыяд 2017/2018 па індывідуальных прыборах уліку разлічвалася 90 тыс. спажыўцоў, то ўжо ў мінулым ацяпляльным сезоне такіх уліковых спажыўцоў стала амаль 120 тыс. "У будучым ацяпляльным перыядзе мы таксама чакаем павелічэння росту спажыўцоў, якія скарыстаюцца магчымасцю індывідуальнага рэгулявання спажывання цеплавой энергіі ў кватэрах і разліку за яе", - паведаміў Андрэй Рамашка.

Прадстаўнік ведамства нагадаў, што ў бягучым годзе пачалася рэалізацыя ўказа нумар 327. "Сёння ўласнікі не так актыўна згаджаюцца на рэалізацыю энергаэфектыўных мерапрыемстваў, разам з тым у гэтым годзе па 16 дамах па краіне, у тым ліку двух дамах у Мінску, было прынята рашэнне аб рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў і далейшай работы па іх выкананні з удзелам бюджэтнага фінансавання. У асноўным гэта жылыя дамы, капітальны рамонт якіх запланаваны на 2021 год або праходзіць у бягучым годзе. У Магілёўскай вобласці такія энергаэфектыўныя мерапрыемствы ў рамках капрамонту ўжо выкананы ў гэтым годзе ў адным доме. Там былі ўцеплены фасад і дах", - расказаў ён.

Спецыяліст растлумачыў, што ўцяпленне дае магчымасць дасягаць эканоміі каля 15-20 працэнтаў цеплавой энергіі. "Калі гаварыць у цэлым аб комплекснай мадэрнізацыі, якая ўключае ў сябе і рэканструкцыю сістэмы ацяплення з магчымасцю ажыццяўляць індывідуальнае рэгуляванне цеплавой энергіі і яе ўлік, то фактычна гэта дае магчымасць у далейшым скараціць цепласпажыванне жылога дома на 50 працэнтаў", - дадаў Андрэй Рамашка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі