Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 кастрычніка 2018, 09:18

Сістэма будзберажэнняў і іпатэка на жыллё могуць запрацаваць у Беларусі да 2020 года

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма жыллёвых будаўнічых зберажэнняў і іпатэка на жыллё могуць запрацаваць у Беларусі да 2020 года, паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў, дзе разглядалася праграма дзейнасці ўрада на 2018-2020 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 2020 года, мы думаем, нарэшце запрацуюць механізмы жыллёвых будаўнічых зберажэнняў і іпатэчнага крэдытавання. Але гэта будзе залежаць ад дасягнутых макраэканамічных параметраў, здольнасці ўрада іх падтрымліваць на сярэднетэрміновым і доўгатэрміновым гарызонце", - сказаў Дзмітрый Крутой.

У жыллёвым будаўніцтве акцэнт зроблены на падтрымку індывідуальнага домабудавання. Адпаведныя нормы па прадастаўленні насельніцтву зямельных участкаў з інфраструктурай уключаны для прапрацоўкі ў праграму.

Што датычыцца шматдзетных сем'яў, то на працягу 2018-2019 гадоў для іх неабходна зняць праблему чэргаў на жыллё.

На заключным этапе сёння распрацоўка стратэгіі развіцця будаўнічай галіны да 2025 года. Яна закране ўсе пытанні сферы - ад дзяржрэгулявання да кадравага забеспячэння. Акцэнт зроблены на аптымізацыі ўсіх відаў затрат і паляпшэнні якасных характарыстык узводзімых збудаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі