Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2024, 14:52

Сілуанаў: краінам важна абменьвацца вопытам у сферы кіравання дзяржфінансамі

Антон Сілуанаў
Антон Сілуанаў
9 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Краінам важна абменьвацца вопытам у сферы кіравання дзяржаўнымі фінансамі. Перакананасць у гэтым выказаў міністр фінансаў Расійскай Федэрацыі Антон Сілуанаў на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі па абмене вопытам у сферы кіравання дзяржаўнымі фінансамі, якая праходзіць у Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як звярнуў увагу міністр фінансаў Расіі, усе ўдзельнікі канферэнцыі працуюць з фінансавымі пытаннямі, з тым, як пабудаваць эфектыўнае кіраванне, як правільна сканцэнтраваць рэсурсы на галоўных мэтах і напрамках, якія вызначаны кіраўніцтвам краін. "Гэта майстэрства, вопытам якога нам якраз трэба абмяняцца", - адзначыў ён.

Антон Сілуанаў нагадаў, што работа ў гэтым напрамку пачата ў мінулым годзе на Маскоўскім фінансавым форуме, і выказаў перакананасць, што практыку па абмене вопытам важна прадаўжаць, паколькі ў кожнай краіны ёсць свая гісторыя, свае напрацоўкі, ёсць чым падзяліцца.

Адна з ключавых тэм форуму ў Гомелі - эфектыўнасць бюджэтных расходаў. "У Расіі мы правялі сур'ёзную кансалідацыю бюджэту. Папрацавалі і па падатковых крыніцах, і па расходах, пераразмеркавалі сістэму, значныя аб'ёмы рэсурсаў з тым, каб сапраўды вызначыць самыя галоўныя напрамкі нашага фінансавага ўздзеяння", - дадаў Антон Сілуанаў.

"Пытанні, якія мы сёння абмяркоўваем, важныя для нашых фінансавых партнёраў і ў іншых краінах. Не толькі на пляцоўцы СНД. Мы плануем у будучым прыцягваць і краіны БРІКС да адпаведнага дыялогу. Лічым, што тэма, якая, па сутнасці, непакоіць усіх фінансістаў, зможа нас з'ядноўваць, можа ствараць агульны інтарэс", - лічыць міністр фінансаў Расіі.

У размове з журналістамі Антон Сілуанаў падзяліўся і сваім бачаннем магчымасці прыцягнення ісламскіх фінансаў у Саюзную дзяржаву.

"Мы зацікаўлены ў прыцягненні любых інвестыцый. У Расійскай Федэрацыі прынята адпаведнае заканадаўства. Цяпер праводзім эксперымент у шэрагу рэгіёнаў па прыцягненні ісламскага фінансавання. Галоўнае, каб гэтыя грошы працавалі на развіццё краіны, на людзей, занятасць. Таму ісламскае фінансаванне, звычайнае фінансаванне - мы вітаем любыя інвестыцыі", - падкрэсліў Антон Сілуанаў.

Міжнародная канферэнцыя па абмене вопытам у сферы кіравання дзяржаўнымі фінансамі праходзіць у Гомелі 9-10 снежня. У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі пяці краін: Беларусі, Расіі, Узбекістана, Таджыкістана, Кыргызстана.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі